ВЫВУЧАЕМ РОДНУЮ МОВУ
КАЛЯДЫ![]() У дзіцячым садку стала добрай традыцыяй праводзіць калядкі. Дзецям вельмі падабаецца сустракаць у сябе ў гасцях калядоўшчыкаў, удзельнічаць у традыцыйных калядных гульнях, вадзіць карагоды, адорваць пачастункамi, слухаць весёлые песенькі-калядкі, якія ўслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год. Дадзенае мерапрыемства было арганізавана з мэтай знаёмства дзяцей са старадаўнімі беларускімі традыцыямі, выхавання пачуцця калектывізму, дружбы, радасці зносін. «Калядоўшчыкі» прайшлі па ўсяму дзіцячаму саду з песнямі. Добры эмацыйны настрой падарылі "пераапранутыя" дзецям і супрацоўнікам дзіцячага садка. Яны выканалі калядныя песні, прыказкі, заклiчкi, услаўляючы Каляду. Ва ўсіх удзельнікаў калядак засталіся добрыя эмоцыі аб праведзеным свяце. ![]() Обновлено (19.01.2021 10:10) ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСКАМОУНАЙ ГРУППЫ РЭГЛАМЕНТУЕЦЦА НАРМАТЫУНЫМI ПРАВАВЫМI ДАКУМЕНТАМI![]() Обновлено (19.01.2021 10:14) КУПАЛЛЕ![]() Добрай традыцыяй ў дзіцячым садзе застаецца правядзенне свята Купалле - аднаго з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. З некаторымі з іх дзеці пазнаёміліся падчас свята. Удзельнiкi свята ўбачылі атмасферу беларускага Купалля: пачулі легенды і паданні, спявалі і танцавалі пад самабытную народную музыку, сустрэліся з Купалінкай, нячыстай сілай, што ходзяць па зямлі ў купальскую ноч - Бабай Ягой, Вадзяніком, кікімары, чэрці. Кульмінацыя свята - пошук "Папараць-кветкі". |
||
|