IНФАРМАЦЫЯ ПРА ГРУПУ З БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ I ВЫХАВАННЯ
Паважаныя бацькi!

З улiкам вашых пажаданняў у нашай установе дашкольнай адукацыi таксама можа быць сфармiравана беларускамоўная група.
У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў. З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ва ўстанове дашкольнай адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.
Обновлено (10.01.2021 19:47)